На сайце РУП «Белпошта» можна прагаласаваць за паштовы блок «1030-годдзе Праваслаўя на Беларускіх землях», які прымае ўдзел у конкурсе «Лепшая паштовая марка 2022 года»

13 снежня 2022

top.jpg

З 12 па 28 снежня 2022 года на сайце РУП «Белпошта» праходзіць конкурс «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2022 года», у якім прадстаўлены паштовы блок «1030-годдзе Праваслаўя на Беларускіх землях», падрыхтаваны з удзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У аснове маркі — афіцыйная эмблема 1030-годдзя Праваслаўя на Беларускіх землях.

Нагадаем, што гашэнне маркі прайшлі 22 верасня бягучага года. Упершыню ў трыццацігадовай гісторыі беларускай філатэліі  ўрачыстыя цырымоніі адбыліся адначасова ў 15 гарадах епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы. Гашэнне марак праходзіла на канвертах з выявай храмаў, размешчаных у гістарычнай калысцы беларускага Праваслаўя — Полацку.

Галасаванне праводзіцца ў аўтаматызаваным рэжыме. Для ўдзелу трэба перайсці па спасылцы і выбраць адну ўпадабаную паштовую марку або паштовы блок.

Вынікі конкурсу будуць падведзены 30 снежня 2022 года на сайце РУП «Белпошта» ў навінавай стужцы і раздзеле «Філатэлія».

***

belpost.by/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook