На тэлеканале «Спас» адбудзецца паказ дакументальнага праекта «Лесвіца»
13 сакавіка 20215 сакавіка 2021 года, у першы дзень Вялікага посту, на тэлеканале «Спас» адбудзецца прэм'ера дакументальнага праекта «Лесвіца». Гэта экранізацыя адной з самых вядомых аскетычных прац, напісанай у VI-VII стагоддзях прападобным Іаанам Лесвічнікам як кіраўніцтва па барацьбе з грахамі і набыцці цнотаў.
Вядучыя тэлепраекта протаіерэй Ігар Фамін і генеральны дырэктар тэлеканала «Спас» Барыс Карчэўнікаў спрабуюць у кантэксце сучасных рэалій даступна данесці да гледачоў сэнс разважанняў і павучанняў прападобнага Іаана, абапіраючыся на Свяшчэннае Пісанне, гісторыю Царквы і асабісты духоўны вопыт. У гэтым вядучым дапамагаюць вядомыя асобы Царквы — мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Амвросій, епіскап Переслаўскі і Угліцкі Феакціст і прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі А. І. Осіпаў.
Дакументальны цыкл складаецца з 30 серый, па колькасці прыступак у «Лесвіцы», у храналагічным парадку. Кожная з частак прысвечана адной прыступцы. Здымкі праекта прайшлі ў Ізраілі, Палесціне, Італіі, у Свята-Троіцкім Серафіма-Дзівееўскім манастыры, горадзе Старыца Цвярской вобласці і Маскве. Праект «Лесвіца» будзе выходзіць кожны будны дзень Вялікага посту ў 21.30.