На ваенным факультэце БДУІР адбылося асвячэнне капліцы Мінскага Лізавецінскага манастыра

29 верасня 2022

top.jpg

26 верасня 2022 года, напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, у інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі асвяцілі капліцу ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць».

Чын асвячэння здзейсніў клірык Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска іерэй Сергій Фалей, які ўжо доўгія гады акармляе студэнтаў універсітэта. Цяпер сустрэчы і гутаркі, якія раней праходзілі ў адным з класаў інтэрната, будуць праходзіць у асвячонай капліцы.

Лізавецінскі манастыр шмат гадоў супрацоўнічае з БДУІР. Ва ўніверсітэце праходзяць сустрэчы і гутаркі са святарамі, студэнты і выкладчыкі ВНУ наведваюць абіцель з экскурсіямі. У 2-м корпусе ўніверсітэта адкрыта царкоўная лаўка, дзе нясуць послух сёстры міласэрнасці Сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы, якое дзейнічае пры манастыры.

monasterium.by/Church.by