Пачаў працу моладзевы багаслоўска-дыскусійны клуб «Анкіра»
04 кастрычніка 20213 кастрычніка 2021 года ў офісе Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» адбыўся малебен перад пачаткам працы моладзевага багаслоўска-дыскусійнага клуба «Анкіра». Малебен здзейсніў старшыня праўлення Цэнтра святар Святаслаў Рагальскі. Пасля малеюна, за святочным чаяваннем, адбылася прэзентацыя адукацыйных курсаў, якія будуць выкладацца ў новым навучальным годзе: «Веравучэнне Царквы» па праграме нядзельнай школы праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (горад Масква), «Богаслужэнне Царквы» нядзельнай школы праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (горад Масква) і аўтарскі курс «Літаратура і хрысціянства».
Моладзевы багаслоўска-дыскусійны клуб «Анкіра» пры Хрысціянскім адукацыйным цэнтры імя святых Мяфодзія і Кірыла быў адкрыты ў студзені бягучага года па ініцыятыве выпускнікоў і навучэнцаў старэйшых груп нядзельных школ. Да працы клуба могуць далучыцца ўсе жадаючыя.
Сустрэчы моладзевага багаслоўскага клуба «Анкіра» праходзяць па нядзелях, з 14.00. да 16.00. у памяшканнях Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра па адрасе: вул. Кісялёва, 38. Праводзяць сустрэчы выпускнікі і студэнты Інстытута тэалогіі БДУ
Для запісу ў клуб «Анкіра» неабходна звязацца з адным з выкладчыкаў.
Кантактная інфармацыя:
Буявец Ягор Аляксеевіч +375298584527 (МТС), Viber
Чырыквва Ганна Алегаўна +375298557916 (МТС), Viber
Профіль у Інстаграм: @_ankyra