Пачаў работу праваслаўны летні намётавы лагер «Спадчыннікі» на беразе Вішнеўскага возера Смаргонскага раёна

18 ліпеня 2017

top.jpgУ лагеры адпачываюць 40 хлопчыкаў і дзяўчынак з нядзельнай школы храма Праабражэння Гасподняга, моладзевага Трохсвяціцельскага брацтва і шматдзетных сем'яў прыходу. У пачатку змены дзеці адправіліся ў паломніцкую вандроўку па Праваслаўных храмах Смаргонскага благачыння, дзе хлопчыкаў і дзяўчынак сустракалі настаяцелі і распавядалі аб гісторыі, аб шанаваных святынях прыходу. На другі дзень ад храма пасля малебна аб падарожных, рабяты адправіліся спачатку на аўтобусе, а затым пешшу на месца знаходжання лагера.

Уладкаванне дае магчымасць дзецям адчуць руку дапамогі адзін аднаго, навучыцца ставіць палаткі, гатаваць, даглядаць за малодшымі, і ўладкоўваць свой побыт на прыродзе. Разнастайная праграма; ранішнія і вячэрнія малітвы, а ў гэтым годзе рабяты з вялікай стараннасцю маліліся на Бажэственнай Літургіі ў храме святой Еўфрасінні Полацкай у в. Вішнева, каб Гасподзь паслаў добрае надвор'е, каб б не было дажджу і ветру.

Кожны вечар тут здзяйснецца вячэрняе правіла з хрэсным ходам вакол лагера, конкурсы, віктарыны, падзелкі, гутаркі са святарамі ля вогнішча, якія па чарзе прыязджаюць у госці да дзяцей, гульні і спартыўныя спаборніцтвы, рыбалка, знаёмства з жыхарамі прыроды. У гэтым годзе хлапчукі зрабілі арэлі і турнік, ахвотна спяваюць пад гітару і запускаюць паветранага змея.

Лідская епархія / Church.by