Пачаты прыём заявак на ўдзел у музычным фестывалі «Жыровіцкі фэст»

22 красавіка 2021

top.jpg

20 траўня 2021 года, у свята іконы Божай Маці «Жыровіцкая», у аграгарадку Жыровічы адбудзецца традыцыйны музычны фестываль «Жыровіцкі фэст».

Пасля Бажэственнай літургіі і чытання акафіста пачнецца канцэртная праграма на фестывальнай пляцоўцы. У «Жыровіцкім фэсце» возьмуць удзел прафесійныя і аматарскія музычныя і харавыя калектывы (дарослыя і дзіцячыя), сольныя выканаўцы, паэты.

Мэта фестывалю — аб'яднаць людзей вакол вялікага свята, якое штогод праходзіць у адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі, з якім звязана гісторыя яўлення на грушавым дрэве найвялікшай святыні нашай Радзімы — іконы Божай Маці «Жыровіцкая».

Арганізуюць фестываль аддзел культуры Слонімскага раённага выканаўчага камітэта, філіял «Жыровіцкі цэнтр культуры» дзяржаўнай установы культуры «Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў», Навагрудская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна да 10 мая выслаць анкету-заяўку і аўдыё-файл («фанаграма-плюс») твору на электронны адрас арганізацыйнага камітэта: festzhirovichi@mail.ru.

Працягласць нумара:

- для харавых калектываў і аркестраў — да 6 хвілін;

- для ансамбляў — да 5 хвілін;

- для салістаў і дуэтаў — да 4 хвілін.

Дапускаецца выкананне да двух твораў.

Няпоўныя або высланыя пасля тэрмінаў падачы заяўкі разглядацца не будуць.

Праграма павінна складацца з духоўных і патрыятычных твораў, таксама дапускаюцца класічныя і народныя кампазіцыі.

Усе ўдзельнікі фестывалю будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

Church.by