Прызначаны новы старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства
29 снежня 201729 верасня 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, садбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Члены Сінода заслухалі прашэнне епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма аб вызваленні яго ад пасады старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства ў сувязі з вялікай загружанасцю ў епархіі.
Сінод прыняў рашэнне задаволіць прашэнне епіскапа Серафіма і вызваліць яго ад пасады старшыні Сінадальнага аддзела, выказаўшы падзяку за выкананую працу.
Рашэннем Сінода (журнал № 54) на пасаду старшыні Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства быў прызначаны настаяцель прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску протаіерэй Мікалай Коржыч.
Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату былі зацверджаны Свяшчэнным Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы і Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам 28 снежня 2017 года (журнал № 119).
Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства быў утвораны пастановай Сінода Беларускага Экзархату ад 26 чэрвеня 2014 года (журнал № 27). Задачай аддзела з'яўляецца ажыццяўленне розных формаў знешняй дзейнасці Царквы, да ліку якіх адносяцца: падтрыманне братэрскіх кантактаў з іерархамі і прадстаўнікамі духавенства брацкіх Праваслаўных Цэркваў, падтрыманне існуючых і стварэнне новых сувязяў з прадстаўнікамі іншаслаўных цэркваў і хрысціянскіх аб'яднанняў, дыялог з прадстаўнікамі нехрысціянскіх канфесій, устанаўленне і падтрыманне сувязяў з органамі заканадаўчай і выканаўчай улады, палітычнымі партыямі, прафесійнымі і творчымі саюзамі, іншымі інстытутамі грамадзянскай супольнасці ў Рэспубліцы Беларусь.