Барысаглебскі храм Навагрудка наведалі кадэты

13 верасня 2017

top.jpg

12 верасня, у дзень памяці святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, кадэты старэйшых класаў сярэдняй школы № 7 горада Навагрудка разам з класнымі кіраўнікамі пабывалі на Бажэственнай літургіі ў храме святых страстацерпцаў Барыса і Глеба. Жадаючыя прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн.

Сустракалі хлопцаў свяшчэннікі, якія курыруюць кадэцкія класы: протаіерэй Вадзім Кузьміч і іерэй Ігар Пірог.

Айцец Ігар распавёў пра подзвіг святога князя-ваяра Аляксандра Неўскага, які быў мудрым і бескарыслівым кіраўніком, ахвярна служыў бліжнім, і Айчыне.

У кадэцкіх класах уводзіцца з гэтага часу традыцыя пачынаць навучальны год богаслужэннем у дзень памяці дабравернага князя Аляксандра Неўскага, а падводзіць вынікі навучальнага года ў дзень памяці велікамучаніка Георгія Перамаганосца.

Навагрудская епархія Church.by