Абвешчаны конкурс малых грантаў «Праваслаўная ініцыятыва — 2021»

16 сакавіка 2021

top.jpg

Каардынацыйны камітэт па заахвочванню сацыяльных, адукацыйных, інфармацыйных, культурных і іншых ініцыятываў пад эгідай Рускай Праваслаўнай Царквы абвесціў конкурс малых грантаў «Праваслаўная ініцыятыва — 21». Конкурс праводзіцца па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

У конкурсе могуць прыняць удзел: кананічныя падраздзяленні Рускай Праваслаўнай Царквы; некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў якасці юрыдычных асоб; дзяржаўныя і муніцыпальныя ўстановы; недзяржаўныя арганізацыі сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, сацыяльнай абароны і іншыя, у тым ліку арганізацыі, створаныя Рускай Праваслаўнай Царквой або з яе ўдзелам; сродкі масавай інфармацыі; камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Заяўкі ад удзельнікаў прымаюцца да 5 красавіка. Абвяшчэнне пераможцаў конкурсу адбудзецца не пазней за 25 красавіка, а рэалізаваць пачынанні, якія атрымалі падтрымку фонду «Соработничество», трэба ў тэрмін, які не перавышае трох каляндарных месяцаў, у перыяд з 1 мая па 31 кастрычніка 2021 года.

У конкурсе малых грантаў удзельнічаюць праекты, якія рэалізуюцца адной арганізацыяй у адным рэгіёне, тэрыторыі. Памер запытанага гранта не можа перавышаць 120 000 рублёў (расійскіх).

У рамках конкурсу разглядаюцца заяўкі па наступных праектных напрамках: адукацыя і выхаванне (22 тэматычныя вобласці); сацыяльнае служэнне (25); культура (20); інфармацыйны (2).

Яшчэ ў 2013 годзе Архіерэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы прыняў дакумент «Пазіцыя Рускай Праваслаўнай Царквы па актуальных праблемах экалогіі», у якім, у прыватнасці, гаворыцца пра важнасць арганізацыі асветніцкіх, адукацыйных, інфармацыйных праграм Царквы і грамадства ў экалагічнай сферы. У рамках цяперашняга конкурсу акрамя пачынанняў па традыцыйных напрамках — адукацыя і выхаванне, сацыяльнае служэнне, культура, інфармацыйны — можна будзе атрымаць падтрымку праектаў па такой тэматыцы, як экалогія і беражлівае гаспадаранне.

Таксама конкурс папоўніўся спецыяльнай намінацыяй «Рэгіянальныя традыцыі і праваслаўныя промыслы». Пераможцамі ў гэтай намінацыі могуць стаць пачынанні, у аснове якіх — знаёмства з рэгіянальнымі традыцыямі культуры і промыслаў, фарміраванне сярод мясцовага насельніцтва цікавасці да традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, развіццё рэгіянальнага брэндынгу і прасоўванне нацыянальных промыслаў, якія з'явіліся некалі пад уплывам праваслаўных традыцый. Падтрымку конкурсу могуць атрымаць пачынанні па стварэнні клубаў, цэнтраў, якія папулярызуюць культурна-гістарычныя традыцыі і праваслаўныя промыслы дадзеных тэрыторый, а таксама праграмы па знаёмстве дзяцей, падлеткаў і моладзі з праваслаўнымі традыцыямі рэгіёну і нацыянальнымі промысламі. Акрамя таго, магчыма фінансаванне інфармацыйных і іншых асветніцкіх праектаў, якія дазваляюць мясцовым жыхарам даведвацца аб рэгіянальных традыцыях, ствараць сацыяльныя майстэрні і музейныя экспазіцыі аб праваслаўных промыслах дадзенай тэрыторыі і іншых праектаў па дадзенай тэматыцы.

Падрабязнасці, якія тычацца падачы заявак на конкурс, правядзення экспертызы праектаў, выбару пераможцаў і рэалізацыі пачынанняў, выкладзены ў Паведамленні аб аб'яўленні конкурсу малых грантаў «Праваслаўная ініцыятыва».

Патрыярхія.ру / Church.by