Абвешчаны святочны флэш-моб Велікодных песнапенняў на прызы Патрыяршага Экзарха і архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана

08 мая 2021

Рисунок.jpg

Абвешчаны святочны флэш-моб Велікодных песнапенняў на прызы Патрыяршага Экзарха і архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана.

Каб стаць удзельнікам флэш-моба, неабходна:

1. Праспяваць і запісаць на відэа прысвечаную Крыжовым Пакутам Спасіцеля альбо Яго Уваскрасенню велікодную песню. Запісаць відэа можна як аднаму-двум удзельнікам, так і цэламу калектыву.

2. Выкласці да 20 мая відэа ў instagram і абавязкова адзначыць акаўнт hram_petrfevroniya. Ваша відэа можа застацца незаўважаным, калі гэтага не зрабіць.

Пераможца будзе вызначаны па колькасці лайкаў на 21.00 23 мая. Тры ўдзельнікі, якія набяруць найбольшую колькасць галасоў, атрымаюць прызы і дыпломы ад Патрыяршага Экзарха і архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана.

Church.by