Аб'яўлены вынікі конкурсу літаратурных, творчых і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя»
13 красавіка 2021Аб'яўлены вынікі конкурсу літаратурных, творчых і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».
Імёны пераможцаў апублікаваны на сайце Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 510 навучэнцаў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Конкурс арганізаваны Беларускай Праваслаўнай Царквой, Інстытутам тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, Міжнародным грамадскім аб'яднаннем «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Дата цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў будзе паведамлена ў найбліжэйшы час на сайце Інстытута тэалогіі.
Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ/Church.by