Зварот Патрыярха Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі
15 лютага 2017Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл выступіў са зваротам з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.
Дарагія браты і сёстры!
Здзяйсняючы сёння святкаванне Стрэчання Гасподняга, наша Царква па склаўшайся традыцыі творыць малітву аб маладым пакаленні, з надзеяй углядаецца ў тых, хто павінен будзе захоўваць і прапаведаваць праваслаўную веру ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі.
Звяртаючыся да Сваіх вучняў, а праз іх і да ўсіх нас, Гасподзь невыпадкова назваў іх «соллю зямлі» і «святлом свету» (Мф. 5:13-14). Падобна да таго, як соль істотна змяняе смак ежы да лепшага і захоўвае прадукт ад псавання, хрысціяне пакліканы зменьваць свет сілай пераканаўчага сведчання аб Распятым і Уваскрэслым Іісусе, справамі любові і міласэрнасці паказваючы сябе праўдзівымі паслядоўнікамі Збавіцеля. Асаблівае гучанне і важнасць гэтыя словы набываюць у дачыненні да маладых людзей, якія традыцыйна з'яўляюцца найбольш актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця і здольныя аказваць немалы ўплыў на працэсы, якія адбываюцца ў ім. Дай Бог, каб «соль» вашай веры ніколі не страціла сваю сілу (Мф. 5:13), а святло добрых спраў свяціла ярка блізкім і далёкім, каб праслаўлялася нязменна імя Айца нашага Нябеснага (Мц. 5:16) і сцвярджалася вера Хрыстова ў сэрцах сучаснікаў.
Ад душы віншую ўсіх вас са святам Стрэчання Гасподняга і жадаю моцнага здароўя, міру і шчодрай ласкі ад Пачынальніка нашага выратавання.
Благаславенне Божае няхай будзе з вамі ва ўсе дні вашага жыцця.
+КІРЫЛ, ПАТРЫЯРХ МАСКОЎСКІ І ЎСЯЕ РУСІ