Аднадзённы моладзевы злёт адбыўся ў Брэсцкай епархіі

16 лютага 2017

top.jpg

15 лютага 2017 года на базе прыхода храма Нараджэння Хрыстова ў горадзе Брэсце (мікрараён Вулька) адбыўся аднадзённы злёт праваслаўнай моладзі Брэсцкай епархіі, прымеркаваны да святкавання Стрэчання Гасподняга і Сусветнага дня праваслаўнай моладзі. Тэма злёту — «Мая вера», дэвіз — «Не бойся, толькі веруй» (Мк. 5: 36).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 80 прадстаўнікоў моладзевых брацтваў епархіі на чале з кіраўнікамі.

Падобнае мерапрыемства вось ужо ў чацвёрты раз праводзіцца па ініцыятыве старшыні епархіяльнага аддзела па працы з моладдзю Паўла Рамановіча і пры садзейнічанні аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі.

Аднадзённы злёт у Брэсце пачаўся малітвай моладзі за Бажэственнай літургіяй, якую ўзначаліў настаяцель прыхода Яўген Ліхота ў саслужэнні духавенства прыхода і кіраўнікоў моладзевых брацтваў у свяшчэнным сане.

Пасля трапезы адбыўся круглы стол, прысвечаны тэме«Мая вера», пасля чаго святары адказалі на пытанні братчыкаў.

Кіраўнік моладзевага епархіяльнага руху ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў «Сапраўднае жыццё» Яўгенія Міхайлаўна Марозава прадставіла аднайменную электронную газету, якая выпускаецца ў епархіі, і запрасіла ўсіх жадаючых да супрацоўніцтва ў якасці карэспандэнтаў-валанцёраў. Для правядзення асветніцкай працы ў Жабінкаўскім благачынні Яўгенія Марозава перадала сябрам моладзевага брацтва горада Жабінкі стэнды мабільнай выставы «Чалавечы патэнцыял Айчыны: традыцыйная маральнасць і сямейныя каштоўнасці».

Брэсцкая епархія / Church.by