Апублікавана кароткая праграма ХХІХ Міжнародных адукацыйных чытанняў
27 сакавіка 2021Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы апублікаваў кароткую праграму ХХІХ Міжнародных адукацыйных чытанняў «Аляксандр Неўскі: Захад і Усход, гістарычная памяць народа», абноўленую ў сувязі з пераносам міжнароднага этапу чытанняў на 16-19 мая 2021 года.
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй удзельнікаў чытанняў просяць быць уважлівымі да патрабаванняў Расспажыўнагляду і выконваць усе неабходныя супрацьэпідэміялагічныя меры.
16 мая, у нядзелю, у 9.00 у кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве адбудзецца Бажэственная літургія, якую ўзначаліць Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.
17 мая ў 16.00 адбудзецца ўрачыстае пасяджэнне чытанняў. Месца правядзення будзе абвешчана пазней.
На ўсе мерапрыемствы чытанняў (канферэнцыі, секцыі, семінары, круглыя сталы і г.д.) будзе адкрыта рэгістрацыя, у адпаведнасці з якой будзе ажыццяўляцца ўваход на мерапрыемствы. Таксама будзе арганізавана трансляцыя ключавых канферэнцый і семінараў. Адпаведная інфармацыя будзе размяшчацца на інфармацыйных рэсурсах чытанняў па меры паступлення дадзеных ад адказных асоб. Для ўдзельнікаў чытанняў, якія не змогуць прыехаць у Маскву, у выпадку ўключэння ў праграму будзе арганізавана магчымасць выступіць з дакладам у аддаленым рэжыме.
У праграму будуць уносіцца змены і ўдакладненні па меры іх паступлення ў сакратарыят чытанняў.
Праграма даступная для запампоўкі па спасылцы (абноўлена 26.03.2021).