Асвячоны Пакроўскі храм у аграгарадку Хатляны
14 лістапада 201711 лістапада 2017 года, у суботу 23-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці прападобнамучаніцы Анастасіі Рымлянкі, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел узначаліў чын вялікага асвячэння храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Хатляны Уздзенскага раёна.
Уладыку саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Віталь Багданёнак, благачынны Валожынскай акругі протаіерэй Дзімітрый Агіевіч, благачынны Уздзенскай акругі протаіерэй Рыгор Чарапеннікаў, благачынны Ільянскай акругі протаіерэй Віктар Нікончык, настаяцель храма протаіерэй Віталь Ляшкевіч, клірыкі Маладзечанскай, Віцебскай, Лідскай, Мінскай і Полацкай епархій.
Блгаслужэнне наведала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Уздзенскага райвыканкама Алена Генадзьеўна Спірына.
На малым уваходзе настаяцель храма протаіерэй Віталь Ляшкевіч быў узнагароджаны правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Рыгор Чарапеннікаў.
Па заканчэнні богаслужэння епіскап Павел звярнуўся да прысутных са словам навучання і павіншаваў прыхаджан з асвячэннем храма. Дабрачынцы і тыя, хто асабліва папрацаваў пры аднаўленні святыні, былі ўзнагароджаны медалямі Беларускай Праваслаўнай Царквы, архіерэйскімі граматамі Маладзечанскай епархіі і адзначаны каштоўнымі падарункамі.
У сваю чаргу, настаяцель храма падзякаваў Яго Праасвяшчэнству за архіпастырскі візіт і асвячэнне храма і паднёс у дар архіерэю панагію.