Асвечаны жылы дом для беларускіх праваахоўнікаў

21 лютага 2017

top.jpg

17 лютага 2017 года ў пасёлку Баравая Мінскага раёна кіраўнік Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў асвяціў новы жылы дом, пабудаваны для работнікаў сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел: Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант Ігар Шуневіч, начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС генерал-маёр міліцыі Сяргей Дарошка, афіцэры галоўнага ўпраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, навасельцы і члены іх сем'яў, журналісты.

Пасля афіцыйнай часткі кіраўнікі МУС па запрашэнні жыхароў наведалі шэраг кватэр новага дома.

Church.by