Асвячоны новы будынак Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы
05 чэрвеня 2019Клірыкі прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы ў Бараўлянах асвяцілі новы будынак Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Асвячэнне адбылося па просьбе адміністрацыі медыцынскай установы.
Новы тэрапеўтычны корпус Мінскай цэнтральнай раённай бальніцы размешчаны на тэрыторыі плошчай 0,5 гектара. Агульная плошча 4-павярховага будынка з падземным паверхам — 7,2 тысячы квадратных метраў. Наземная частка корпуса займае плошчу прыкладна ў 6 тысяч квадратных метраў. Стацыянар можа прыняць 170 пацыентаў.