Асвячаны крыжы і званы для храма, які будуецца ў Шаршунах

10 мая 2020

top.jpg

7 мая па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў здзейсніў асвячэнне накупальных крыжоў і званоў для храма Іаана Хрысціцеля, які будуецца ў аграгарадку Шаршуны.

Архітэктурнае рашэнне храма выканана ў візантыйскім стылі. Адначасова ў ім змогуць знаходзіцца каля 150 прыхаджан. Плануецца, што парафіяльны комплекс будзе ўключаць у сябе храм, прычтавы дом, дзіцячую пляцоўку і месца для адпачынку прыхаджан.

Church.by