Ад імя Гомельскай епархіі ўручаны ўзнагароды медработнікам са Светлагорска
01 студзеня 2021Ад імя Гомельскай епархіі ўручаны ўзнагароды медпрацаўнікам Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія актыўна працавалі ў перыяд пандэміі.
У мінулым годзе многім медыкам давялося працаваць у цяжкіх умовах — на іх легла беспрэцэдэнтная нагрузка. Неабходнасць нашэння ахоўнай экіпіроўкі яшчэ больш ускладніла працу. «Мы шчыра ўдзячныя тым, хто штодня самааддана клапоціцца пра здароўе людзей у няпростай эпідэміялагічнай абстаноўцы. Дзякуем ім за самааддачу і прафесіяналізм!», — адзначаюць у Гомельскай епархіі.
Епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, разам з благачынным Светлагорскай акругі протаіерэем Аляксандрам Кісялём павіншавалі медыцынскіх работнікаў Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы з Новым годам і надыходзячым Ражджаством Хрыстовым. Уладыка Амвросій перадаў медыкам цёплыя віншаванні ўладыкі Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага. Менавіта па яго благаславенню найбольш актыўна папрацаваўшыя падчас пандэміі СOVID-19 медыцынскія работнікі былі адзначаны ўзнагародамі Гомельскай епархіі: медалём прападобнай Манефы Гомельскай і медалём святога праведнага Іаана Кармянскага. Уладыка выказаў словы падзякі ўсяму медыцынскаму персаналу за руплівасць у захаванні здароўя людзей, пажадаўшы радасці, Божай дапамогі, надзеі, веры і любові.