Адкрыты новы сезон інклюзіўнай творчай пляцоўкі «Харавыя вечары ў гонар святога свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі»
30 студзеня 2021Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Міністэрства культуры Беларусі сумесна з прыходам храма свешчанамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску запланавалі на 2021 год шэраг творчых інклюзіўных мерапрыемстваў, прысвечаных новамучанікам і вызнаўцам зямлі Беларускай. Творчыя сустрэчы пройдуць пад агульнай назвай «Харавыя вечары ў гонар святога свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі».
Вечары традыцыйна будуць праходзіць у канцэртнай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур па вуліцы Чычэрына, 19. Нягледзячы на тое, што ў назве фігуруе словазлучэнне «Харавыя вечары», да ўдзелу ў канцэртах будуць прыцягнуты таксама танцавальныя і інструментальныя калектывы.
Новы сезон пачаўся 28 студзеня 2021 года музычным вечарам у гонар памяці свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі. У гэты вечар Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» (кіраўнік Алена Маслава) запрасіў на сцэну канцэртнай залы сваіх творчых сяброў. У канцэрце прынялі ўдзел: Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» і яго салісты Марына Бабіч, Маргарыта Бекцінеева, Паліна Радзівіл, Паліна Раманюк; ансамбль інтэрнацыянальнай дружбы «Згода» (кіраўнік Аляксандр Свірскі); ансамбль карэйскага танца «Арыранг» Асацыяцыі беларускіх карэйцаў; выхаванец Спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы № 188 Мінска для дзяцей з парушэннямі зроку Іван Корык; салістка фальклорнага ансамбля «Эрэбуні» Рыпсімэ Геваркян; старшы выкладчык кафедры беларускай народна-песеннай творчасці УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кіраўнік ансамбля ўкраінскай песні і абраду «Ватра» Аляксандр Валодчанка і салістка ансамбля Наталля Папко.
За творчыя дасягненні Экзаршы інклюзіўны хор «Радасць душы» і шэраг іншых удзельнікаў вечара былі ўзнагароджаны граматамі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.