Адкрыўся афіцыйны акаўнт Гродзенскай епархіі ў Instagram
10 красавіка 2019Па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія 7 красавіка 2019 года адбылося адкрыццё афіцыйнага акаўнта Гродзенскай епархіі ў сацыяльнай сетцы Instagram.
Епархія запрашае ўсіх жадаючых падпісвацца, пакідаць свае лайкі і каментарыі.
Ваша фота таксама можа быць прапанавана для публікацыі. Для гэтага вам трэба паставіць у каментарах да свайго поста пазнаку @greparh.