Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Адкрыты 4-ы набор на місіянерскія курсы пры Мінскай духоўнай акадэміі

16 жніўня 2018

top.jpg

Адукацыйны працэс доўжыцца 2 гады, прадугледжвае як аўдыторныя, так і практычныя «палявыя» заняткі. Лекцыі будуць праходзіць 2 разы на тыдзень у вячэрні час у будынку Духоўна-адукацыйнага цэнтра Беларускага Экзархату (вул. Зыбіцкая 27, у 5 хвілінах хады ад станцыі метро «Няміга»).

Праграма курсаў прадугледжвае вывучэнне шэрагу неабходных місіянеру дысцыплін («Дагматычная тэалогія», «Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету», «Іконазнаўства», «Патралогія», «Гісторыя Царквы ў Беларусі», «Сектазнаўства», «Апалагетыка», «Місіялогія», «Уводзіны ў культуралогію», «Асновы царкоўнага служэння міласэрнасці» і інш.). Асаблівая ўвага будзе надавацца практычнай і метадычнай падрыхтоўцы місіянераў.

Навучанне бясплатнае. Заняткі праводзяць выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі, а таксама запрошаныя спецыялісты.

Пасля завяршэння навучання слухачы атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні місіянерскіх курсаў.

Жадаючыя паступіць павінны запоўніць анлайн-анкету, падаць шэраг дакументаў і прайсці сумоўе.

Патрабаванні да кандыдатаў — веданне асноў праваслаўнай веры, разуменне сэнсу місіянерскага служэння, гарачае жаданне дапамагчы справе місіянерскага служэння.

Дакументы, неабходныя для прадастаўлення ў прыёмную камісію:

  • рэкамендацыя настаяцеля парафіі або духаўніка з характарыстыкай,
  • копія пашпарта (старонкі з асноўнымі дадзенымі і прапіскай),
  • копія дыплома аб адукацыі і/або школьнага атэстата,
  • падрабязная аўтабіяграфія.

Пры падачы дакументаў неабходна таксама падаць у друкаваным выглядзе эсэ на тэму: «Хрысціянства ў маім жыцці» (аб'ём і афармленне свабодныя).

Прыём заявак на паступленне будзе праводзіцца ў перыяд з 13 жніўня па 1 верасня 2018 года. Пра даты і месцы правядзення прыёму дакументаў, сумоўя і ўступных выпрабаванняў будзе паведамлена кожнаму абітурыенту асабіста ў электронным лісце, які пацвярджае рэгістрацыю.

МінДА / Church.by