Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Адкрыты набор удзельнікаў на Дзявяты рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»

07 чэрвеня 2019

top.jpg

Семінар будзе праходзіць у Мінскай духоўнай семінарыі (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, аграгарадок Жыровічы) з 7 па 13 ліпеня 2019 года.

Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшы за 17 гадоў, неабыякавыя да праблем бліжніх і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца багаслоўя і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння. Дарэчы, арганізатары семінара лічаць, што межы маладосці кожны чалавек для сябе вызначае сам.

Семінар «Місія і міласэрнасць» праходзіць з 2010 года. За гэты час запрашаліся выкладчыкі па самых розных тэмах — ад «Гульнятэхнікі» і «Асноў важацкай справы» да «Асаблівасцяў працы з дзецьмі-сіротамі» і «Метадамі сучаснага місіянерства». Арганізатары семінара стараліся ўсе тэмы зрабіць максімальна практыка-арыентаванымі, каб веды, атрыманыя ўдзельнікамі семінара, былі адразу ж прыдатныя да ўжывання. У якасці выкладчыкаў на семінар заўсёды запрашаліся спецыялісты акадэмічнага ўзроўню і / або прызнаныя практыкі.

У гэтым годзе будзе скарочана колькасць прадметаў, але павялічаны час, які праводзіцца групай з выкладчыкам. Тэмы, на якіх робіцца ўпор у «Місіі і міласэрнасці-9», такія:

- Практычная місіялогія,

- Практыка хрысціянскага жыцця,

- Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету,

- Біяэтыка,

− Сектазнаўства,

− Апалагетыка,

- Навыкі арганізацыі і менеджменту.

Адно з правіл семінара — насычанасць часу карысцю, радасцю і цікавасцю. Кожны дзень складаецца не толькі з лекцый і гутарак, але і з развіваючых трэнінгаў, Знаёмствы, гульні, гутаркі удзельнікаў адзін з адным, духавенствам і цікавымі людзьмі. Асаблівае месца займае удзел у богаслужэнні і сумесная малітва.

Удзельнікам прадастаўляецца чатырохразовае харчаванне і пражыванне (у манастырскім доме паломніка і пакоях інтэрната семінарыі).

Удзельнікі семінара самастойна арганізуюць і аплачваюць свой праезд. Таксама ўдзельнікам прапануецца ўнесці рэгістрацыйны ўзнос у памеры 30 беларускіх рублёў (пры магчымасці). Немагчымасць унясення рэгістрацыйнага збору не ўплывае на рашэнне аргкамітэта аб залічэнні ў лік удзельнікаў семінара.

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць АНКЕТУ і атрымаць на працягу 16 сутак адказ з паведамленнем аб прыняцці ў лік удзельнікаў семінара. Колькасць удзельнікаў семінара абмежавана: пры выбары з занадта вялікай колькасці заявак ролю будуць гуляць час адпраўкі заяўкі і змест анкеты.

КРАЙНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК НА ЎДЗЕЛ У СЕМІНАРЫ — 2 ліпеня.

Дабіраюцца ўдзельнікі самі — гэта няцяжка: рэгулярна курсіруюць маршруткі Гродна-Слонім, Мінск-Слонім. Ёсць рэйсы з Брэста, Баранавічаў і Салігорска. Акрамя таго, можна дабрацца на цягніках і электрычках.

Прыезд удзельнікаў чакаецца ў нядзелю 7 ліпеня, ад'езд плануецца ў суботу 13-га.

Адказы на дадатковыя пытанні можна атрымаць па тэлефонах:

Дзмітрый (старшыня аргкамітэта): (+375 33) 641-12-46,

Уладзімір (памочнік дырэктара семінара): (+375 29) 245-55-64.

Church.by