Адкрыты набор удзельнікаў на Восьмы рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць»
04 чэрвеня 2018Семінар будзе праходзіць у Мінскай духоўнай семінарыі (Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, а/г Жыровічы) з 8 па 14 ліпеня 2018 года.
Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя маладыя людзі не маладзейшыя за 17 гадоў, неабыякавыя да праблем бліжніх і жыцця Праваслаўнай Царквы, якія цікавяцца тэалогіяй і жадаюць атрымаць веды па арганізацыі місіянерскага і сацыяльнага служэння. Дарэчы, арганізатары семінара лічаць, што межы маладосці кожны чалавек для сябе вызначае сам.
Семінар «Місія і міласэрнасць» праходзіць з 2010 года. За гэты час на яго запрашаліся выкладчыкі па самых розных дысцыплінах — ад «Гульнятэхнікі» і «Асноў важацкай справы» да «Асаблівасцяў працы з дзецьмі-сіротамі» і «Метадаў сучаснага місіянерства». Арганізатары семінара імкнуцца ўсе тэмы зрабіць максімальна практыка-арыентаванымі, каб веды, атрыманыя ўдзельнікамі семінара, былі прыдатныя да ўжывання. У якасці выкладчыкаў на семінар заўсёды запрашаюцца спецыялісты акадэмічнага ўзроўню і/або прызнаныя практыкі.
У гэтым годзе будзе скарочана колькасць прадметаў, але павялічана час, які праводзіцца групай з выкладчыкам. Тэмы, на якіх робіцца ўпор у «Місіі і міласэрнасці — 8», такія:
− практычная місіялогія,
− Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету,
− арганізацыя біблейскага гуртка,
− Царква і інтэрнэт,
− Царква і грамадства,
− Свяшчэннае Пісанне Старога Запавету,
− праваслаўнае дагматычнае багаслоўе,
− сектазнаўства,
− апалагетыка,
− дапамога пажылым людзям: ад ідэі да прызнанай дзяржавай праграмы.
Адно з правілаў семінара — насычанасць часу карысцю, радасцю і цікавасцю. Кожны дзень складаецца не толькі з лекцый і гутарак, але і з развіваючых трэнінгаў, знаёмстваў, гульняў, зносін удзельнікаў адзін з адным, духавенствам і цікавымі людзьмі. Асаблівае месца займае ўдзел у богаслужэнні і сумесная малітва.
Удзельнікам прадастаўляецца 4-разавае харчаванне і пражыванне (у манастырскім доме паломніка і пакоях інтэрната семінарыі).
Удзельнікі семінара самастойна арганізуюць і аплачваюць свой праезд. Таксама ўдзельнікам прапануецца ўнесці рэгістрацыйны ўзнос у памеры 20 беларускіх рублёў (пры магчымасці). Немагчымасць унясення рэгістрацыйнага збору НЕ ўплывае на рашэнне аргкамітэта аб залічэнні ў лік удзельнікаў семінара.
Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету па адрасе:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSefBAMgYrR1bEqF3x6BvQDREgkN9o7sXFSEDD7qb-rv_-cqfw/viewform
і атрымаць на працягу двух тыдняў адказ з паведамленнем аб прыняцці ў лік удзельнікаў семінара. Колькасць удзельнікаў семінара абмежавана: пры выбары з занадта вялікай колькасці заявак ролю будуць іграць час адпраўкі заяўкі і змест анкеты. Апошні тэрмін падачы заявак — 2 ліпеня.
Дабіраюцца ўдзельнікі самастойна — гэта няцяжка: рэгулярна курсіруюць таксічкі Гродна – Слонім, Мінск-Слонім. Ёсць рэйсы з Брэста, Баранавічаў і Салігорска. Акрамя таго, можна дабрацца на цягніках і электрычках.
Прыезд удзельнікаў чакаецца ў нядзелю, 8 ліпеня, ад'езд плануецца ў суботу 14-га.
Адказы на дадатковыя пытанні можна атрымаць па тэлефонах:
Дзмітрый (старшыня аргкамітэта): +375 (33) 641-12-46,
Уладзімір (памочнік дырэктара семінара): +375 (29) 245-55-64.
Таксама арганізатары даступныя для дыялогу на старонках семінара «Вконтакте» і ў Фэйсбуку, дзе таксама можна атрымаць дадатковую інфармацыю па розных пытаннях.