Адкрыты набор удзельнікаў VII семінара «Місія і міласэрнасць»
13 чэрвеня 2017Адкрыты набор удзельнікаў VII штогадовага навучальнага семінара «Місія і міласэрнасць», які будзе праходзіць з 3 па 9 ліпеня 2017 года ў Жыровічах (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) на базе Мінскай духоўнай семінарыі.
Арганізатарамі семінара традыцыйна выступаюць Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы, місіянерская лабараторыя Мінскай духоўнай акадэміі і моладзевае місіянерскае брацтва пры Мінскай духоўнай семінарыі.
Семінар «Місія і міласэрнасць» праходзіць з 2011 года і з'яўляецца унікальнай з'явай для Беларускай Праваслаўнай Царквы: у яго атмасферы гарманічна сумяшчаюцца інтэнсіўнае навучанне, радасць зносін і дух місіянерскай творчасці. Тэмы заняткаў практыка-арыентаваныя і прысвечаныя двум важнейшым напрамкам хрысціянскага сведчання ў сучасным свеце — служэнню словам (місіянерству і апалагетыцы) і служэнню справай (міласэрнасці і сацыяльнай рабоце).
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца маладыя людзі 17 — 35 гадоў, якія цікавяцца місіянерскай або сацыяльнай працай, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці Праваслаўнай Царквы або, якія маюць такое жаданне. Аргкамітэт семінара падкрэслівае, што ніжняя ўзроставая мяжа — абавязковая, верхнюю ж пры неабходнасці можна і ссунуць: пад маладосцю арганізатары гатовыя разумець не толькі фізічны ўзрост, але і стан душы.
Удзельнікі самастойна арганізоўваюць і аплачваюць свой праезд. Харчаванне ў семінарскай трапезнай і пражыванне ў семінарскім інтэрнаце (пакоі па 2-4 чалавекі) — за кошт арганізатараў.
Удзельнікам таксама прапануецца ўнесці рэгістрацыйны ўзнос у памеры 20 беларускіх рублёў (пры магчымасці). Немагчымасць ўнясення рэгістрацыйнага збору НЕ ўплывае на рашэнне аргкамітэта аб залічэнні ў лік удзельнікаў семінара.
Колькасць удзельнікаў абмежавана. Прынцыпы адбору — аналіз інфармацыі, якая змяшчаецца ў рэгістрацыйнай анкеце, чарговасць падачы заяўкі і вынік тэлефоннай гутаркі.
Для ўдзелу ў семінары рэгістрацыя да яго пачатку — абавязковая.
Для рэгістрацыі неабходна:
1) запоўніць і перадаць у аргкамітэт анкету ўдзельніка. Зрабіць гэта можна, запоўніўшы анлайн-форму
2) на працягу 24-х гадзін з моманту адпраўкі (магчыма, і пазней) атрымаць званок ад членаў аргкамітэта, які пацвярджае, што заяўка аб удзеле ў семінары прынятая да разгляду (у выпадку адсутнасці званка звязацца самім па ўказаных тэлефонах)
3) атрымаць апавяшчэнне (электроннай поштай або па тэлефоне) ад аргкамітэта аб залічэнні ў лік удзельнікаў.
Аргкамітэт семінара:
- Дзмітрый (па ўсіх пытаннях): МТС +375 33 641 12 46
- свяшчэннік Аляксандр: МТС +375 33 301 03 33