Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Адкрыты святочны флэшмоб калядных песень і калядак на прызы Патрыяршага Экзарха

31 снежня 2020

1uhFm7mnWZA.jpg

З кожным днём свята Ражджаства Хрыстова становіцца ўсё бліжэй і бліжэй. Брацтва апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы прапануе праславіць прыходзячага ў свет Збавіцеля і запускае флэшмоб калядных песень і калядак. Правілы вельмі простыя:

1. У перыяд з 22 снежня па 5 студзеня трэба праспяваць і запісаць на відэа калядку. Рабіць гэта можна як самому, так і з кампаніяй сяброў.

2. Далей трэба выкласці відэа ў Instagram і абавязкова адзначыць акаўнт, інакш проста ваша відэа могуць не заўважыць.

Вызначэнне пераможцы праходзіць наступным чынам: тры выканаўцы калядак, якія набяруць да 13 студзеня больш за ўсё лайкаў, атрымаюць прызы ад Патрыяршага Экзарха.

Таксама будзе ўручаны спецыяльны дыплом і прыз ад Архіерэйскага хору для калектыву або выканаўцы, якога выберуць члены журы, і спецыяльны прыз ад рэгента Архіерэйскага хору Віталя Іванавіча Сабалеўскага.

Чакаем вашых Відэа з нецярпеннем!

Спасылка на Instagram: @bratstvo.by.

Мерапрыемства праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Брацтва апостала Іаана Багаслова (bratstvo.by) / Сhurch.by