Адкрыты святочны флэшмоб калядных песень і калядак на прызы Патрыяршага Экзарха

02 студзеня 2022

top.jpg

З кожным днём свята Ражджаства Хрыстова становіцца ўсё бліжэй і бліжэй. Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова (Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска) па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прапануе праславіць яўленага ў свеце Спасіцеля і запускае флэшмоб калядных песень і калядак.

Правілы ўдзелу:

  1. У перыяд з 23 снежня па 10 студзеня трэба праспяваць і запісаць на відэа калядку. Рабіць гэта можна як самому, так і з кампаніяй сяброў.
  2. Далей трэба выкласці відэа ў Instagram адзначыўшы акаўнт Брацтва. Альбо выслаць на адрас электроннай пошты Брацтва: bratstvo.konkurs@gmail.com у раздзеле тэмы паказаўшы «ФЛЕШМОБ-2022».
  3. Тры публікацыі, якія набяруць у перыяд з 11 да 13 студзеня больш за ўсё лайкаў, атрымаюць прызы ад Патрыяршага Экзарха. Спаборніцтвы будуць праходзіць на старонцы Брацтва ў Instagram.
  4. 14 студзеня Брацтва абвесціць пераможцаў. Лепшыя працы ўвойдуць у Калядны анлайн-канцэрт.
    Спасылка на Instagram: @bratstvo.by.

Кантактная інфармацыя па нумары +375 25 931 56 91 альбо напісаць у https://vk.com/bratstvoib.

Брацтва апостала Іаана Багаслова/Сhurch.by