Адкрыта акрэдытацыя на VIII Міжнародны фестываль «Вера і слова»

11 кастрычніка 2018

top.jpg

З 28 кастрычніка па 1 лістапада 2018 года па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбудзецца VIII Міжнародны фестываль «Вера і слова».

Акрэдытацыя прадстаўнікоў СМІ будзе праводзіцца з 10 па 25 кастрычніка, неабходна ўказаць поўныя прозвішча, імя, імя па бацьку, пасаду, пашпартныя дадзеныя.

Акрэдытацыя на сустрэчу ўдзельнікаў фестывалю са Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам (зала царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля, 30 кастрычніка), ажыццяўляе Прэс-служба Яго Свяцейшасці. Для атрымання акрэдытацыі прадстаўнікам СМІ неабходна аформіць заяўку па электроннай пошце accredit@patriarchia.ru. Для даведак +7(499) 578-03-49.

Акрэдытацыя на мерапрыемствы фестывалю, якія адбудуцца ў пансіянаце «Клязьма» (Маскоўская вобласць, Мыцішчынскі раён, пас. Паведнікі kou@sinfo-mp.ru. Для даведак +7 (985) 518-66-55.

Міжнародны фестываль «Вера і слова» з'яўляецца найважнейшым форумам для праваслаўных СМІ. У ім удзельнічаюць прадстаўнікі епархіяльных прэс-служб і царкоўнай медыя-супольнасці Расіі і краін замежжа. У рамках форуму плануецца правядзенне круглых сталоў, майстар-класаў, прэзентацый епархіяльных медыя-рэсурсаў.

Уваход на мерапрыемствы фестывалю «Вера і слова» магчымы толькі пры наяўнасці бэйджа ўдзельніка, па запрашэнні або згодна з акрэдытацыяй. З сабой неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт).

Уваход у залу царкоўных сабораў Храма Хрыста Збавіцеля на сустрэчу ўдзельнікаў фестывалю з Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы строга па спісках, з боку Прачысценскай набярэжнай (вул.Валхонка, 15).

Патрыярхія.ru / Church.by