Адкрыты лекторый, прысвечаны Страсному тыдню, прайшоў у Сімяонаўскім кафедральным саборы горада Брэста
23 красавіка 201921 красавіка 2019 года клірык кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка ў горадзе Брэсце іерэй Аляксій Макаранка правёў адкрыты лекторый, прысвечаны перыяду Страснога тыдня і звязаных з ім Евангельскіх эпізодаў апошніх дзён зямнога жыцця Госпада Іісуса Хрыста.
У працэсе гутаркі слухачам быў прапанаваны невялікі дакументальны фільм, які прадстаўляе матэрыяльныя сведчанні аб зямном жыцці Іісуса Хрыста, Яго пакутах, смерці і знаходжанні ў магіле.
Па заканчэнні лекторыя прыхаджане сабора змаглі задаць іерэю Аляксію цікавячыя іх пытанні, а таксама абмеркаваць ўражанні, якія ўзніклі ў выніку прагляду відэафільма.