Адпяванне Аляксандра Ціхановіча адбудзецца ў мінскім храме дабравернага князя Аляксандра Неўскага

29 студзеня 2017

top.jpg29 студзеня ў 17:30, перад вячэрняй, у храм дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску будзе дастаўлена цела новаспачылага народнага артыста Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Ціхановіча.

Пасля вячэрні з акафістам будзе адслужаная памінальная ліція, за якой можна будзе памаліцца аб упакаенні новаспачылага раба Божага Аляксандра, а затым пачнецца чытанне Псалтыры па нябожчыку.

Раніцай 30 студзеня Бажэственная літургія пачнецца ў 7:45.

У 9:00 адбудзецца адпяванне Аляксандра Ціхановіча.

Nevsky.by / Church.by