Парламентарыі краін АБСЕ наведалі Мінскую духоўную акадэмію
13 ліпеня 20177 ліпеня 2017 года парламентарыі краін АБСЕ абмеркавалі ў Мінску пытанні захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў. Дыскусія прайшла ў фармаце Pro family lunch у Мінскай духоўнай акадэміі.
Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве члена Палаты дэпутатаў Італьянскай Рэспублікі ад партыі «Ліга Поўначы» Клаўдыё д'Аміка.
— Мы выступаем за захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і аб'яднанне парламентарыяў ПА АБСЕ па гэтым пытанні, — сказаў дэпутат. — Натуральная сям'я — гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай. Сёння, як мы бачым, у еўрапейскіх краінах прасоўваецца ідэя аб стварэнні аднаполых сем'яў. У той жа час у дзіцяці павінны быць і маці, і бацька.
— Я лічу, што ў многіх краінах ёсць людзі, якія падтрымліваюць рух за захаванне традыцыйнай сям'і. І асноўная наша мэта — дазволіць ім выказаць сваё меркаванне, — падкрэсліў Клаўдыё Д'Аміка.
Ён таксама падзяліўся ўражаннямі ад знаходжання ў беларускай сталіцы:
— Мінск — вельмі прыгожы горад. Тут адчуваеш сябе бяспечна. Вакол парадак — чыста і дагледжана.
Як адзначыла старшыня грамадскага дабрачыннага аб'яднання «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля» Вераніка Сярдзюк, на сустрэчы быў прадстаўлены беларускі вопыт падтрымкі сям'і і захавання сямейных каштоўнасцяў.
— Праца ў гэтых кірунках у нашай краіне выбудаваная на высокім узроўні, — падкрэсліла яна.
Дыскусія ў такім фармаце праводзіцца ўжо другі раз, у мінулым годзе яна адбылася ў Грузіі. У Мінску ў ёй прынялі ўдзел члены парламентаў Расіі, ЗША (рэспубліканцы), Швейцарыі, Фінляндыі, Швецыі, Італіі, Аўстрыі і Грэцыі, а таксама прадстаўнік Ватыкана ў АБСЕ. Упершыню на абедзе прысутнічаў генеральны сакратар Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Раберта Мантэла.