Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

«Пасхаліца на Саборнай» пройдзе ў Мінску 12 мая

06 мая 2019

pashalica2.jpg

Чацвёрты Пасхальны моладзевы танцавальна-выканальніцкі кірмаш «Пасхаліца на Саборнай» адкрые свае дзверы для жыхароў і гасцей беларускай сталіцы 12 мая.

Час: 19: 00.

Месца: станцыя метро Няміга, плошча ля Свята-Духава кафедральнага сабора.

Уваход вольны!

«Пасхаліца на Саборнай» — гэта ўнікальная з'ява, створаная тры гады таму. Арганізатары фестывалю вырашылі ўспомніць старажытныя традыцыі, падзяліць з гараджанамі радасць велікодных дзён і напоўніць сэрца кожнага бясконцай любоўю. Гэты фестываль прысвечаны галоўнаму праваслаўнаму святу — Пасцы Хрыстовай. З году ў год ён збірае неабыякавых людзей — неабыякавых да сваёй гісторыі, сваіх традыцый, сваёй веры.

Гледачоў чакаюць майстар-класы, дзіцячыя гульні-квэсты і вялікі канцэрт, па завяршэнні якога ўсе змогуць прыняць удзел у танцавальнай праграме і сфарміраваць адзіную вялікую танцавальную пляцоўку.

Арганізатары фестывалю: Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, Мінскі баль праваслаўнай моладзі.

Church.by