Пастырская канферэнцыя «Полацкі царкоўны сабор 1839 года» адбылася ў Светлагорску

24 жніўня 2019

top.jpg

У рамках першага духоўна-асветніцкага праваслаўнага фестывалю Гомельскай епархіі 23 жніўня ў малой зале Светлагорскага гарадскога цэнтра культуры адбылася пастырская канферэнцыя «Полацкі царкоўны сабор 1839 года».

Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана з прывітальным словам да прысутных звярнуўся сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў.

Аб значэнні Полацкага царкоўнага Сабора ў гістарычных лёсах беларускага народа прысутным распавяла дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат гістарычных навук Валянціна Цяплова. Валянціна Анатольеўна адзначыла, што найбольшае значэнне Полацкі сабор мае для сучаснай беларускай часткі Рускай Праваслаўнай Царквы, бо з 1 600 000 уніятаў, якія ўз'ядналіся з Праваслаўем у 1839 годзе, 1 500 000 былі беларусамі. Полацкі царкоўны сабор прывёў да спынення дзеяння на беларуска-літоўскіх землях Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 года.

Па заканчэнні канферэнцыі протаіерэй Георгій Алампіеў падзякаваў Валянціне Анатольеўне за даклад і выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.

Гомельская епархія / Church.by