Патрыяршы Экзарх накіраваў віншаванне ў адрас Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату з нагоды 75-гадовай гадавіны з дня яго заснавання
25 мая 2021Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў віншаванне ў адрас Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату з нагоды 75-гадовай гадавіны з дня яго заснавання.
Яго Высокапраасвяшчэнству
Высокапраасвяшчэннейшаму Іларыёну,
Мітрапаліту Валакаламскаму,
Старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў
Ваша Высокапраасвяшчэнства,
дарагі Уладыка Іларыён,
айцы, браты і сёстры,
супрацоўнікі Аддзела знешніх царкоўных сувязяў!
Прыміце маё сардэчнае віншаванне з юбілейнай датай – 75-годдзем са дня заснавання Аддзела знешніх царкоўных зносін Маскоўскага Патрыярхату!
Будучы створаным у цяжкі пасляваенны час, АЗЦС стаў адной з найважнейшых структур Рускай Праваслаўнай Царквы. Існаванне ўстаноў Маскоўскага Патрыярхату ў атэістычнай дзяржаве патрабавала немалых намаганняў і асабістай мужнасці кіраўнікоў. Ад вытокаў стварэння да нашага часу Аддзел знешніх царкоўных зносін узначальвалі выключна выдатныя архіерэі, сярод якіх Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і незабыўны першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт.
У цяперашні час умацоўваюцца адносіны Царквы з дзяржаўнай уладай. Аддзел знешніх царкоўных сувязяў працуе не толькі над развіццём сувязяў з грамадствам у Расіі і ва ўсім свеце, але і выконвае сваё адказнае служэнне па ўрэгуляванню канфліктаў, у якіх хрысціяне перажываюць беспрэцэдэнтныя ў сусветнай гісторыі ганенні і прыгнёт за сваю веру, клапоціцца аб развіцці міжправаслаўных, міжхрысціянскіх, міжрэлігійных адносін.
У сувязі з такой знамянальнай датай жадаю Вашаму Высокапраасвяшчэнству усяшчодрай дапамогі Божай для працягу кіраўніцтва Аддзелам па прыкладу годнага служэння архіерэяў-папярэднікаў у славу Святой Праваслаўнай Царквы Хрыстовай! Таксама шчыра віншую ўсіх супрацоўнікаў аддзела з юбілейнай гадавінай з дня заснавання і жадаю вам прамудрага вадзіцельства Гасподняга ў выкананні вашых паслухаў. Няхай ваша высокаадказная праца спрыяе ўмацаванню Праваслаўя і выратаванню хрысціян.
Многія і добрыя леты!
З брацкай любоўю ў Хрысце
+ ВЕНІЯМІН
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
г. Мінск
2021 г.