Патрыяршы Экзарх асвяціў храм прападобнага Серафіма Сароўскага ў аграгарадку Замасточча

20 верасня 2020

top.jpg

20 верасня 2020 года, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў аграгарадку Замасточча Мінскага раёна і ўзначаліў у храме Бажэственную літургію.

Архіпастыру саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, благачынны 1-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Барыс Пташынскі, настаяцель храма прападобнага Серафіма Сароўскага ў аграгарадку Замасточча протаіерэй Аляксандр Шаўчэнка, настаяцель храма Мінскай іконы Божай Маці ў горадзе Смалявічы (Барысаўская епархія) іерэй Нікадзім Пашкоў.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор.

Зважаючы на старанную працу ў славу Царквы Хрыстовай і ў сувязі з асвячэннем храма Патрыяршы Экзарх удастоіў протаіерэя Аляксандра Шаўчэнку права нашэння паліцы.

За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Мітрапаліт Веніямін сардэчна павіншаваў святароў і багалюбівых міран з асвячэннем храма, выказаўшы надзею на далейшае спрыяльнае развіццё парафіяльнага жыцця.

Протаіерэй Аляксандр Шаўчэнка, у сваю чаргу, цёпла падзякаваў уладыку Экзарху за радасць малітоўных стасункаў.

На малітоўную памяць настаяцелю храма было перададзена падарункавае выданне Свяшчэннага Пісання Новага Запавету.

Актыўным парафіяльным працаўнікам былі ўручаны граматы Патрыяршага Экзарха.

Па завяршэнні богаслужэння ўладыка Веніямін падаў архіпастырскае благаславенне вернікам, якія сабраліся за брацкай трапезай.

Church.by

Фотарэпартаж