Патрыяршы Экзарх асвяціў храм Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на месцы старажытнага Лешчанскага манастыра ў Пінску
31 кастрычніка 202031 кастрычніка 2020 года адбыўся візіт мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Пінскую епархію.
Прыбыўшы ў Пінск, мітрапаліт Веніямін у саслужэнні архіепіскап Пінскага і Лунінецкага Сцяфана здзейсніў вялікае асвячэнне храма Прасвятой Багародзіцы на месцы старажытнага Лешчанскага манастыра. Пасля асвячэння ў храме была здзейснена Бажэственная літургія.
Архіпастырам саслужылі настаяцель храма протаіерэй Георгій Мацкевіч і духавенства Пінскай епархіі.
На ўрачыстым богаслужэнні прысутнічалі старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта Іван Рабкавец і экс-старшыня гарвыканкама (займаў пасаду ў 2005-2013 гадах) Аляксандр Гордзіч.
На малым уваходзе протаіерэй Георгій Мацкевіч быў узнагароджаны правам нашэння крыжа з упрыгожваннямі.
За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Патрыяршы Экзарх падарыў храму напрастольны крыж. Ад Пінскай епархіі прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы быў паднесены вобраз Купяціцкай іконы Божай Маці, а ад мясцовых уладаў — карціна.
Зважаючы на дапамогу ў справе будаўніцтва храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ўладыка Экзарх уручыў Івану Рабкаўцу і Аляксандру Гордзічу ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага. Узнагарод Беларускай Праваслаўнай Царквы быў удастоены шэраг актыўных прыходскіх працаўнікоў і ўдзельнікаў узвядзення дома Божага.
***
Пінскі Лешчанскі мужчынскі манастыр упершыню згадваецца ў гістарычных дакументах у 1263 годзе. Першы храм манастыра быў асвячаны ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
У XIV-XV стагоддзях манастыр быў цэнтрам праваслаўнай Турава-Пінскай епархіі, тут вяліся хронікі, перапісваліся славянскія пераклады візантыйскіх літаратурных твораў. У XVII стагоддзі абіцель некалькі разоў пераходзіла ад праваслаўных да ўніятаў і назад.
У 1840 годзе манастыр скасавалі, яго тэрыторыя прыйшла ў запусценне. Закладка каменя ў падмурак храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы на месцы страчанага манастыра адбылася ў 2011 годзе.
***
Купяціцкі абраз Божай Маці — адна з самых старажытных беларускіх ікон. Паводле падання, яе цудоўнае яўленне адбылося ў 1182 годзе каля вёскі Купяцічы на Піншчыне.
У 1629 годзе пры храме, дзе захоўваўся абраз, быў заснаваны Купяціцкі Увядзенскі мужчынскі манастыр, у сценах якога падвізаліся будучыя святыя прападобнамучанікі Афанасій, ігумен Брэсцкі (†1648) і Макарый, ігумен Пінскі (†1678).
У 1655 годзе абіцель перадалі ўніятам. Праваслаўныя манахі на чале з архімандрытам Лазарам (Барановічам), пакідаючы манастыр, узялі з сабой святую ікону Багародзіцы і перанеслі яе ў Кіеўскі Сафійскі сабор, дзе ікона знаходзілася да 1920-х гадоў. Далейшы яе лёс невядомы.
Дакладная копія цудатворнага абраза, вырабленая ў XVII стагоддзі, знаходзіцца цяпер у Мікалаеўскай царкве вёскі Купяцічы.
Абраз уяўляе сабой невялікі медны крыж. На адным баку крыжа рэльефна намаляваная Маці Божая з Прадвечным Немаўлём на левай руцэ, на другой — Распяцце.