Патрыяршы Экзарх асвяціў новы корпус Дома працавітасці пры Свята-Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска
08 лістапада 20198 лістапада 2019 года, у дзень памяці велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння новага корпуса Дома працавітасці пры Свята-Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі духаўнік Лізавецінскага манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак і клірыкі абіцелі.
За набажэнствам маліліся ігумення Еўфрасіння (Лапцік) з сёстрамі манастыра.
Пасля заканчэння чыну асвячэння ўладыка Экзарх звярнуўся са словам настаўлення да маліўшыхся за набажэнствам.
Мітрапаліт Павел падзякаваў будаўнікам і дабрачынцам, якія прымалі ўдзел у стварэнні Дома працавітасці і пажадаў дапамогі Божай усім, хто будзе ў ім працаваць.
На малітоўную памяць ўладыка Павел уручыў усім прысутным абразкі святой прападобнамучаніцы княгіні Лізаветы.
Пасля заканчэння набажэнства Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з працай майстэрняў, размешчаных у Доме працавітасці, які з'яўляецца праектам сацыяльнай накіраванасці Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска.