Мітрапаліт Веніямін наведаў Мінскую духоўную семінарыю
02 сакавіка 20211 сакавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Успенскі Жыровіцкі манастыр і Мінскую духоўную семінарыю.
Пасля Бажэственнай літургіі ў Успенскім саборы Патрыяршы Экзарх правёў лекцыю на 3-м курсе бакалаўрыяту ў рамках спецкурсу «Маральныя праблемы сучаснага грамадства».
За традыцыйным паўдзённым чаем з выкладчыкамі Яго Высокапраасвяшчэнства абмеркаваў бягучыя падзеі жыцця духоўнай школы і напрамкі перспектыўнага развіцця. Затым уладыка ў рабочым парадку прыняў прадстаўнікоў адміністрацыі і студэнцтва.