Патрыяршы Экзарх павіншаваў Прэзідэнта Беларусі з 75-годдзем Вялікай Перамогі

09 мая 2020

top.jpg

Яго Правасхадзіцельству,
Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
ЛУКАШЭНКУ Аляксандру Рыгоравічу

Ваша Правасхадзіцельства,
высокашаноўны Аляксандр Рыгоравіч!

Ад імя епіскапату, духавенства, пабожных міран Беларускай Праваслаўнай Царквы і ад сябе асабіста пачціва прашу Вас прыняць сардэчнае віншаванне з усенародным святам — юбілеем Вялікай Перамогі!

Сёння спаўняецца 75 гадоў Вялікай Перамогі, якую атрымаў наш народ, абараняючы Айчыну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асэнсоўваючы гераічную спадчыну ваенных гадоў, мы ўзносім падзячныя малітвы Госпаду, Падаўцу міру і Крыніцы жыцця, і захоўваем ўдзячную памяць пра ўсіх, хто ахвяраваў сабой дзеля міру на нашай зямлі. Вялікі подзвіг воінаў-вызваліцеляў, партызан і працаўнікоў тылу з'яўляецца для нас узорам праявы лепшых чалавечых якасцяў — патрыятызму, стойкасці, самаадданай гатоўнасці «пакласці душу сваю за сяброў сваіх», як заклікае Хрыстос Спасіцель.

У гэтым годзе мы святкуем Дзень Перамогі ў асаблівых, небывалых умовах. Цяпер Беларусь, як і ўся сусветная супольнасць, сутыкнулася з новым выклікам — распаўсюджаннем небяспечнай інфекцыі. Барацьба, якая разгарнулася са шкоднай пошасцю неабвержна даказвае, што наш народ, як і ў часы Вялікай Айчыннай вайны, захоўвае цвярозасць, разважлівасць, духоўнае адзінства і гатовы зрабіць усё магчымае для абароны чалавечых жыццяў.

Памятаючы вымаўленыя ў 1941 годзе прарочыя словы будучага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Сергія: «Гасподзь нам даруе перамогу!», Беларуская Праваслаўная Царква заклікае сваіх верных дзяцей да мужнасці і разважнасці, асабліва молячыся Госпаду Уседзяржыцелю аб Богам сцеражонай краіне нашай, уладах і народзе яе. Мы падтрымліваем усе Вашыя намаганні на адказнай пасадзе — Кіраўніка дзяржавы, накіраваныя на славу Айчыны і  на карысць жыхароў Беларусі.

У цяперашні юбілейны Дзень Перамогі дазвольце пажадаць Вам, паважаны Аляксандр Рыгоравіч, добрага здароўя, моцы і бадзёрасці духу. Гасподзь хай пашле Вам сваю добрую дапамогу ў Вашай адказнай дзяржаўнай працы!

З глыбокай павагай і найлепшымі пажаданнямі

+ Павел,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

9 мая 2020 года

Church.by