Патрыяршы Экзарх прыняў віншаванні з днём тэзаімянінаў ад прадстаўнікоў Царквы, дзяржавы і грамадскасці
13 ліпеня 202013 ліпеня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з днём тэзаімянінаў.
На працягу дня віншавальныя візіты ўладыку Экзарху нанеслі: архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцелі прыходаў Мінскай епархіі, кіраўнікі і супрацоўнікі сінадальных аддзелаў Беларускага Экзархату, прадстаўнікі жаночых манаскіх абіцеляў, духоўных школ, дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый.