Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
09 студзеня 20209 студзеня 2020 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльных прэмій «Беларускі спартыўны Алімп».
Удзел у цырымоніі прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
У зале прысутнічалі: архіпастыры і святары Беларускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнікі і супрацоўнікі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў, парламентарыі, прадстаўнікі навуковай і творчай інтэлігенцыі.
Цырымонія адкрылася уступным словам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўручэнне прэміі «За духоўнае адраджэнне» — гэта выдатная традыцыя, якое надае калядным святам асаблівы сэнс. «Гэты вечар мы прысвячаем нашым суайчыннікам — тым, хто захоўвае і ўзбагачае нацыянальную культуру Беларусі, кожны год здзіўляе нас неверагоднымі дасягненнямі», — сказаў Прэзідэнт.
Далей адбылося ўручэнне заслужаных узнагарод.
Сёлета прэміі «За духоўнае адраджэнне» быў удастоены настаяцель прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй міласэрнасці і арганізацыю працы Дома духоўнай асветы. Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва ўдастоены, у прыватнасці, аўтарскі калектыў за мазаічнае афармленне алтарнай часткі храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску.
Ад імя ўзнагароджаных са словамі падзякі да Кіраўніка дзяржавы звярнулася загадчыца археалагічнага музея «Бярэсце» Святлана Паўлаўна Шчэрба.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уладыка Экзарх павіншаваў усіх з Ражджаством Хрыстовым і Новым годам, выказаў шчырую павагу лаўрэатам прэмій за іх стваральную працу, якая спрыяе росквіту Айчыны, і пажадаў, каб благаславенне Божае заўсёды знаходзілася на Беларускай зямлі.
Пасля афіцыйнай часткі адбыўся святочны канцэрт.