Патрыяршы Экзарх прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

02 ліпеня 2018

top.jpg2 ліпеня 2018 года ў Палацы Рэспублікі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Удзел у сходзе прынялі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік справамі Мінскай Экзархіі.

На сходзе прысутнічалі кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, дзеячы навукі і культуры, прадстаўнікі традыцыйных канфесій.

Да ўдзельнікаў сходу звярнуўся з прамовай Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Беларускі лідэр падкрэсліў важнасць захавання незалежнасці краіны, падтрымання міру і развіцця партнёрства з іншымі дзяржавамі.

«За сваю незалежнасць мы ўжо пераплацілі. Таму будзем рабіць усё магчымае, каб захаваць мір не толькі на сваёй зямлі, але і перасцерагчы жыхароў планеты ад паўтарэння страшных урокаў гісторыі. Усведамляючы сябе неад’емнай часткай Еўропы і постсавецкай прасторы, мы працягваем руку сяброўства і супрацоўніцтва ўсім», — цытуе Аляксандра Лукашэнка БелТА.

«Беларусь — дзяржава для народа. Усё, што мы стварылі, ствараем і будзем увасабляць у жыццё, служыць выключна гэтай мэце», — заявіў Прэзідэнт.  

Фота: БелТА

Church.by