Патрыяршы Экзарх прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
02 ліпеня 20202 ліпеня 2020 года ў Палацы Рэспублікі ў горадзе Мінску адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавіне вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Удзел у сходзе прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі і супрацоўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламаты, дзеячы навукі і культуры.
Прысутных вітаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці — галоўнае дзяржаўнае свята — стала сімвалам свабоды беларускага народа, які атрымаў перамогу ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва.
«Так, да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў. Амаль ва ўсе часы, пачынаючы з глыбокай старажытнасці, гэта быў шлях барацьбы», — адзначыў беларускі лідар. Але Вялікая Айчынная вайна стала вайной за жыццё, за само існаванне нацыі, вайной за месца беларусаў у гісторыі, за месца маладой рэспублікі на карце свету, падкрэсліў Прэзідэнт.
«Гады акупацыі наглядна і жорстка паказалі людзям сапраўдны сэнс такіх паняццяў, як бяспека, свабода, суверэнітэт і незалежнасць. Гэтыя каштоўнасці маглі быць страчанымі назаўсёды, але былі здабыты ў дзень вызвалення нашай сталіцы — горада Мінска, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — З таго часу змянілася амаль чатыры пакаленні беларусаў. Але памяць пра герояў, якія падарылі нам будучыню, жыве ў нашых сэрцах. У ёй шмат болю, але яшчэ больш гонару. У ёй усведамленне, што ўсе мы, сучасныя беларусы, з'яўляемся носьбітамі гена пераможцаў».