Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Ражджаства Хрыстова з ніжнім прыдзелам у гонар мучаніцы Юліі Карфагенскай горада Барысава

29 ліпеня 2021

top.jpg

29 ліпеня 2021 года, у дзень памяці мучаніцы Юліі Карфагенскай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Ражджаства Хрыстова горада Барысава, ніжні прыдзел якога асвячоны ў гонар мучаніцы Юліі Карфагенскай.

У гэтым годзе ніжні прыдзел ў гонар мучаніцы Юліі Карфагенскай адзначае 25-годдзе з дня асвячэння. Таксама спаўняецца 125 гадоў з дня будаўніцтва Юліеўскай царквы ў пасадзе Нова-Барысаў (1896 г.).

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога протаіерэй Сергій Башкіраў; святары Барысаўскіх благачынняў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор прыхода храма Ражджаства Хрыстова пад кіраўніцтвам рэгента Алены Вярбіла.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход, падчас якога на магіле Міхаіла Марцінавіча Валасача была здзейснена памінальная ліція. М. М. Валасач стаяў ля вытокаў стварэння прыхода. У 1993 годзе, калі з'явілася магчымасць будаваць і адкрываць храмы ў Беларусі, Міхаіл Марцінавіч дамогся рэгістрацыі абшчыны і атрымаў дазвол на будаўніцтва храма. У 1996 годзе быў асвячаны ніжні храм у гонар мучаніцы Юліі Карфагенскай.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў з прастольным святам, прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж