Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Узнясенскім храме горада Капыля, дзе адзначаецца Дзень беларускага пісьменства
05 верасня 20215 верасня 2021 года, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, адданне свята Успення Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Узнясенскім храме горада Капыля, дзе адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка, сакратар Слуцкай епархіі протаіерэй Ігар Штэпа; благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель Спаса-Узнясенскага храма горада Капыля іерэй Іаан Уханаў; настаяцель кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова горада Салігорска протаіерэй Сергій Чарны; галоўны захавальнік Благадатнага агню ад Гроба Гасподняга ў экспедыцыі настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Вялікая Ухалода Барысаўскай епархіі протаіерэй Аляксандр Пачопка; клірык прыхода храма святога апостала Андрэя Першазванага горада Мінска іерэй Кірыл Гардун і духавенства Капыльскага благачыння.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор Спаса-Узненскага храма горада Капыля пад кіраваннем Ларысы Саковіч.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.
Пасля патроенай екценні архіпастыр узнёс малітву аб вызваленні ад пагібельнай пошасці і малітву за беларускі народ.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў настаяцель прыхода храма Успення Прасвятой Багародзіцы вёскі Васільчыцы Капыльскага раёна іерэй Сергій Мархотка.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі ўладыка Веніямін, свяшчэннаслужыцелі і прыхаджане здзейснілі хрэсны ход з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга.
Затым было здзейснена слаўленне свята Успення Прасвятой Багародзіцы, пасля якога архіпастыр прамовіў пропаведзь.
У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, пажадаўшы дапамогі Божай па малітвах святой праведнай Сафіі Слуцкай і ўсіх святых, у подзвігу прасіялых. Таксама вернікам быў раздадзены Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга.
* * *
Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства, які штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня, зарадзілася ў 1994 годзе. Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Да свята было прымеркавана завяршэнне XXVIII навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў». Яе ўдзельнікі з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і Загор'е-Сталавіцкай іконай Пакрова Божай Маці пераадолелі маршрут у 780 км праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі і Уздзенскі раёны, наведваючы месцы, звязаныя з духоўнай і гісторыка-культурнай спадчынай нашага народа.