Патрыяршы Экзарх здзейсніў малебен на пачатак будаўніцтва на месцы будучага храма ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў горадзе Мінску

25 ліпеня 2021

top.jpg

25 ліпеня 2021 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання іконы Божай Маці, названай «Трохручыца», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен перад пачаткам будаўніцтва і асвячэнне паклоннага крыжа на месцы будаўніцтва храма ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага ў горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянні з казацтвам БПЦ і Сінадальнага аддзела па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі БПЦ протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага іерэй Аляксандр Пальчэўскі; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў; клірык прыхода храма Міхаіл Маруга.

Па завяршэнні чыну ўладыка Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення, падзякаваў ўсім папрацаваўшым у справе будаўніцтва храма і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Айцец настаяцель падзякаваў архіпастыру за сумеснае набажэнства і благаславенне на далейшую працу. На памяць уладыку быў падораны абраз свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага.

Храм у гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага з капліцай будзе ўзводзіцца ў Фрунзенскім раёне горада Мінска, на скрыжаванні вуліц Мазурава і Скрыпнікава. Будынак храма запраектаваны ў паўночна-заходняй частцы ўчастка, бліжэй да скрыжавання вуліц, добра аглядаецца па ўсіх чатырох напрамках. З поўначы ўчастак забудовы абмежаваны вуліцай Мазурава, з захаду — вуліцай Скрыпнікава, ўсходнее размяшчаецца гарадскі парк Дзівівелка.

Храм з капліцай запраектаваны ў візантыйскім стылі, але па сваёй манументальнасці, умеранасці дэкору, матэрыялах і каляровай палітры ансамбль адсылае нас да вобразаў храмаў-крэпасцяў Беларусі (храм святога Архангела Міхаіла ў Сынкавічах, храм Нараджэння Багародзіцы ў Мураванцы). Яго званіца стылістычна блізкая да званіцы храма на востраве Корфу, у якім спачываюць мошчы свяціцеля Спірыдона.

Капліца запраектавана на паўднёвым усходзе ўчастка, з боку парка і ўяўляе кампактную, але ёмістую ратонду з галерэямі і эркерамі. Сваёй тэктонікай яна арыентавана на раннехрысціянскія ратонды Візантыі, у прыватнасці, на храм Санта-Фоска ў Тарчэла (Італія).

Church.by

Фотарэпартаж