Мітрапаліт Павел здзейсніў чын асвячэння храма Нараджэння святога Іаана Прадцечы горада Мінска

07 ліпеня 2018

top.jpg

7 ліпеня 2018 года, у суботу 5-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, свята Нараджэння пачэснага і слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма Нараджэння святога Іаана Прадцечы горада Мінска і ўзначаліў Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 5-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода протаіерэй Фёдар Жэлянгоўскі; клірыкі храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Юліі Вярэйчык.

На малым уваходзе зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы і ў сувязі з завяршэннем будаўніцтва і асвячэннем храма мітрапаліт Павел удастоіў настаяцеля храма протаіерэя Фёдара Жэлянгоўскага права нашэння крыжа з упрыгожваннямі.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Павел Аксенюк.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па адпусце Бажэственнай Літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне, уручыў усім прысутным на малітоўную памяць абразкі Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана. Імяніннікам было абвешчана мнагалецьце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж