Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння званоў у Князь-Уладзімірскім храме горада Барысава
06 мая 20215 мая 2021 года, вечарам у сераду Светлага тыдня, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў Князь-Уладзімірскі прыход у горадзе Барысаве, каб здзейсніць чын асвячэння званоў.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель прыхода храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра протаіерэй Павел Яцуковіч, свяшчэнства Экзархату і Васкрасенскага кафедральнага сабора горада Барысава.
Пасля чыну асвячэння Патрыяршы Экзарх прамовіў слова настаўлення.
Уладыка ўзнагародзіў медалём Мар'інагорскай іконы Божай Маці II ступені дабрачынца храма святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Барысава Бягуна Андрэя Мікалаевіча.