Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію свяціцеля Іаана Залатавуста ў храме ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Гасцілавічы

03 красавіка 2021

top.jpg

3 красавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, узначаліў Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста ў храме ў гонар святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Гасцілавічы Лагойскага раёна. Для прыхода гэта знакавы дзень — год таму, 4 красавіка, тады яшчэ Праасвяшчэнны Веніямін, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі, здзейсніў асвячэнне Георгіеўскага храма ў Гасцілавічах.

За богаслужэннем Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 2-й Барысаўскай царкоўнай акругі, настаяцель храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога протаіерэй Сергій Башкіраў; благачынны 1-й Лагойскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Зімніцкі; настаяцель Георгіеўскага храма протаіерэй Алег Зімніцкі.

Дыяканскі чын здзейсніў клірык кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага горада Барысава дыякан Уладзімір Букштуновіч.

Песнапенні Літургіі выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Марыі Клачко.

За набажэнствам былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход, падчас якога быў здзейснены чын асвячэння купала і крыжа Георгіеўскага храма.

Далей мітрапаліт Веніямін і саслужачае духавенства здзейснілі паніхіду, пасля чаго архіпастыр звярнуўся да вернікаў са словам павучання.

У сваім слове ўладыка падкрэсліў, што многія вернікі заўважаюць, як разам з постам і ўзмоцненай малітвай у жыццё прыходзяць і дадатковыя цяжкасці, з'яўляецца шмат спакус, для пераадолення якіх не хапае цярпення і змірэння. Мітрапаліт Веніямін патлумачыў, што гэта натуральны працэс, які ўдасканальвае нас духоўна і адбываецца не без промыслу Божага. Гасподзь не дапускае нам выпрабаванняў звыш нашых сіл і даруе духоўнае суцяшэнне, умацоўваючы нас у веры і любові Божай. Прыкладам гэтага з'яўляецца і жыццё прападобнага Серафіма Вырыцкага, памяць якога шануе сёння Праваслаўная Царква.

Затым мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы ўзнагародзіў Кормана Георгія Міхайлавіча медалём Мар'інагорскай іконы Божай Маці II ступені. Таксама і некаторыя іншыя прыхаджане і папячыцелі храма былі ўдастоены ўзнагарод Барысаўскай епархіі.

У сваю чаргу, протаіерэй Алег Зімніцкі падзякаваў уладыку за сумесную малітву і архіпастырскі візіт і ў знак падзякі на малітоўную памяць ад усіх прыхаджан паднёс у дар яго Высокапраасвяшчэнству абраз Найсвяцейшай Багародзіцы.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Барысаўская епархія/Church.by 

Фотарэпартаж