Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Храме Ражджаства Хрыстова вёскі Вялікае Сціклева

30 студзеня 2021

top.jpg30 студзеня 2021 года, у дзень памяці прападобнага Антонія Вялікага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Бажэственную літургію ў Храме Ражджаства Хрыстова вёскі Вялікае Сціклева.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Міхаіл Рукаль, клірыкі храма і запрошаныя святары.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Вольгі Дубаневіч.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Далей была здзейсненая малітва аб упакаенні памерлага днямі Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта.

Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін і духавенства здзейснілі слаўленне прападобнаму Антонію Вялікаму.

Высокапраасвяшчэнны ўладыка звярнуўся да духавенства і вернікаў са словам настаўлення, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by 

Фотарэпартаж